ЯГАДЗІНСКІ Эдмунд Эдмундавіч
нар. 08.12.1903 у г. Сасновец, Польшча, паляк, з рабочых, фрэзэроўшчык па дрэве Ф-кі імя Крупскай у Менску. Жыў: Менск, вул. Энгельса 52, кв. 1. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.10.14 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.10.26. 89.03.31 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ 21947-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!
