УРБАНОВІЧ Іван Андрэевіч
нар. 17.04.1893 у г. Беласток Гарадзенскай губ., паляк, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., музыкант Інструмэнтальнай фабрыкі, г. Віцебск (кіраўнік духавога аркестру). Жыў: Віцебск, вул. Бакуніна, д. 16. Арыштаваны 38.01.17. Асуджаны 38.02.26 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 64, 68, 72, 76 КК да ВМП. Расстраляны 38.03.21 у г. Віцебск. 89.09.11 справа пераглядалася Вайсковай пракуратурай ЧБВА. УКГБ Віцебскай вобласьці
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!
