ПАНКОЎ Аляксей Аляксеевіч
нар. 30.09.1898 у в. Ванілава Браніцкага павету Маскоўскай вобл., расеец, зь сялян, нач. аддзела Дзяржпляну БССР. Жыў: Менск, вул. Энгельса 43, кв. 3. Арыштаваны 38.04.01. Асуджаны 38.09.21 як кіраўнік эсэраўска-афіцэрска-шпіёнскай арганізацыі паводле арт. 66, 68, 71, 76 КК да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.11.29. 56.08.28 справа пераглядалася ВТ БВА. Член ВКП(б) з 1917, выключаны ў 1938 у сувязі з арыштам. КГБ БССР 6882-с
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!
