НЕСЬЦЯРОВІЧ Язэп Рыгоравіч (Ягоравіч)
нар. 00.04.1892 у в. Гуя Заслаўскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, цясьляр к-су «Полымя» ў в. Гуя. Арыштаваны 37.09.29. Асуджаны 37.11.25 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскіх выведворганаў паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Аршанскай турме 37.12.20. 89.04.17 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 22159-с НЕСЬЦЯРОНАК Агата Паўлаўна, беларуска, зь сялян, непісьменная, сялянка, аднаасобная гаспадарка ў в. Лавы Плешчаніцкага р-ну. Асуджаная 31.05.26 «тройкай» як член кулацкай сям’і на высылку (тэрмін не ўказаны), пас. Салым Косінаўскага р-ну Пермскай вобл. 92.12.21 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ (УВД Пермскай вобл.) 8687
Добавьте фотографии, воспоминания или документы. Сохраним память вместе!
